Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прыняў новых паслоў Інданэзіі і Уругвая і прызначыў свайго прадстаўніка ў Руандзе |
Святы Айцец |
17.02.2012 10:55 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў новых паслоў Інданэзіі і Уругвая пры Апостальскай Саліцы. Пантыфік прызначыў таксама свайго новага прадстаўніка ў Руандзе. На чарговых прыватных аўдыенцыях Бэнэдыкт XVI прыняў 57-гадовага Будзіармана Барара, пасла Інданэзіі, і 61-гадовага Даніэля Эдгарда Рамада П’ендзібэнэ, які прадстаўляе пры Апостальскай Сталіцы Уругвай. Новапрызначаныя паслы склалі даверчыя граматы. А новым Апостальскім нунцыем у Руандзе Пантыфік прызначыў 48-гадовага італьянскага арцыбіскупа Лючыяна Руссо. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.