Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік занепакоены змяншэннем колькасці католікаў у Босніі і Герцэгавіне |
Святы Айцец |
01.03.2012 13:01 |
Колькасць католікаў у Босніі і Герцагавіне пастаянна зніжаецца. За апошнія 20 гадоў яна паменшылася ўдвая. На гэта звярнуў увагу кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржсакратар Яго Святасці, які ад імя Пантыфіка скіраваў пасланне да мясцовых біскупаў. Як адзначыў кардынал у лісце, дадзеная сумная статыстыка з’яўляецца вынікам вайны ў 90-х гадах, а таксама эміграцыі моладзі. «Святы Айцец заахвочвае біскупаў актывізаваць ініцыятывы на карысць будучыні місіі Касцёла ў Босніі і Герцагавіне», — адзначыў Дзяржсакратар і дадаў, што іерархі «павінны пераадолець расчараванне і здолець вытрываць». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.