Старшыня COMECE: Касцёл гатовы надалей спрыяць еўрапейскай інтэграцыі |
11.11.2012 14:00 |
Як адзначыў кардынал Маркс у спецыяльнай заяве, сваім учынкам біскупы Аўстрыі пацвердзілі, што «Касцёл ва ўсіх сферах гатовы спрыяць праекту еўрапейскай інтэграцыі». У заяве гаворыцца, што ўдзел Касцёла ў праблемах Еўрасаюза праяўляецца на трох платформах: універсальнай — праз рэпрэзентацыю Апостальскай Сталіцы пры ЕС, еўрапейскай — праз працу пастаяннага сакратарыяту COMECE ў Бруселі, а таксама нацыянальнай — праз удзел епіскапатаў у абмеркаванні палітычных і этычных пытанняў у межах Еўрасаюза. (AG) |