Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Аўстрыі адкрылася выстава старажытных рукапісаў і інкунабулаў
04.04.2013 12:28

Тэма сёлетняй выставы — «Bibliotheca universalis — аб шматстайнасці збору кніг Сярэднявечча». У бэнэдыктынскім кляштары ў мястэчку Адмонт (Аўстрыя) адкрылася выстава старажытных рукапісаў і інкунабулаў. Бібліятэка гэтага кляштара вядомая ва ўсім свеце: акрамя духоўнай літаратуры, тут захоўваюцца філасофскія і гістарычныя працы.

 Як паведамляе sedmitza.ru, штогод у бібліятэцы арганізуецца тэматычная выстава з ліку 10-12 каштоўных экзэмпляраў. Сёлета экспазіцыя ўключае рукапісы і першадрукі з розных галінаў ведаў.

Фарміраванне бібліятэкі ў Адмонце пачалося з моманту заснавання кляштара ў 1074 годзе, калі манахам былі перададзены рукапісы біблейскіх тэкстаў.

У XII ст. у выніку кляштарнай рэформы, якая датычыла адукацыйнай дзейнасці кляштара, пачала фарміравацца т.зв. «універсальная бібліятэка», у фондах якой побач з шэрагам кніг па тэалогіі і гістарыяграфіі, з’яўляліся творы антычнай літаратуры і кнігі па юрыспрудэнцыі і прыродазнаўчых навуках.

Агульны збор кніг бібліятэкі Адмонта складае каля 200 тыс. тамоў. Найбольш каштоўныя сярод іх — каля 1400 рукапісаў (самыя старажытныя датуюцца VIII ст.) і 530 інкунабул (найбольш старажытная надрукавана ў 1500 г.).

Будынак бібліятэкі — шэдэўр архітэктурнага і жывапіснага мастацтва. Столь у бібліятэцы распісана аўстрыйскім мастаком Барталамеа Альтамонтэ ў XVIII ст. Зала бібліятэкі спраектавана архітэктарам з Граца Ёзафам Хюберам, які ў якасці прыклада ўзяў праект нацыянальнай бібліятэкі ў Вене.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме