Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кнігі з бібліятэкі ордэна францішканаў прадстаўлены ў абласной бібліятэцы Гродна |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
07.11.2012 15:10 |
![]() «У бібліятэцы можна пабачыць кнігі XVII — XIX стст., якія захоўваліся ў былой кляштарнай бібліятэцы францішканаў, — расказаў для Catholic.by а. Юзаф Макарчык ОFMСonv, пробашч францішканскага касцёла ў Гродне. — У асноўным, гэта кнігі па багаслоўю, а таксама матэматыцы, прыродазнаўству, граматыцы, гісторыі, царкоўным і грамадзянскім праве на польскай і лацінскай мовах». Дадаткова, як паведамляе сайт бібліятэкі, на выставе можна пабачыць рукапісны «Зборнік прывілеяў і дакументаў XVI — XVII ст.», а таксама рукапісныя кнігі, сярод якіх — вершаваны пераклад Старога і Новага Запаветаў Святога Пісання, выдадзены ў Нясвіжы. Дапоўнена выстава гравюрамі і фотаздымкамі рэлігійнай тэматыкі. Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 1 снежня 2012 года. (JLS) Падчас адкрыцця выставы ![]() |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.