Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Аўстрыі выказалі Еўропе падтрымку і салідарнасць у сітуацыі крызісу
08.11.2012 15:57

З 5 па 8 лістапада ў Камісіі епіскапатаў краін Еўропы (СОМЕСЕ) у Бруселі (Бельгія) праходзіла пленарнае пасяджэнне каталіцкіх біскупаў Аўстрыі. Такім чынам, як адзначыў старшыня аўстрыйскага епіскапату кардынал Крыстаф Шонбарн, іерархі імкнуліся выказаць Еўропе падтрымку і салідарнасць у сітуацыі сённяшняга крызісу.

Як падкрэсліў падчас пасяджэння адказны ў епіскапаце Аўстрыі за праблемы Еўропы біскуп Эгон Капеллары, сёння Еўрасаюзу неабходна вяртанне да хрысціянскіх каштоўнасцяў. Па словах іерарха, «Бог павінен зноў адыгрываць большую ролю ў Еўрасаюзе, у размовах аб рэлігіі і палітыцы».

Біскуп адзначыў, што іерархі Аўстрыі адчуваюць сваю адказнасць за будучыню Еўропы і ўсведамляюць, што зараз Касцёл у Еўропе перажывае цяжкія часы. Разам з тым біскупы ўпэўнены, што вернікі не павінны лічыць сябе бяссільнымі, а шукаць супрацоўніцтва з іншымі рэлігійнымі супольнасцямі і з усімі людзьмі добрай волі.

У межах пасяджэння аўстрыйскія біскупы сустрэліся з камісарам па рэгіянальнай палітыцы Яханэсам Ханам і іншымі прадстаўнікамі вышэйшага кіраўніцтва Еўрасаюза. Падчас сустрэч абмяркоўваліся праблемы, з якімі сутыкаецца сёння Еўропа.

Па словах біскупа Капеллары, сустрэчы з адказнымі за еўрапейскую палітыку «пацвердзілі, што дыялог са светам палітыкі з’яўляецца пастаяннай місіяй Касцёла». Іерарх дадаў, што «Касцёл у пачуцці салідарнасці падтрымлівае Еўрасаюз і яго развіццё».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме