Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прызначыў новых членаў Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў
Святы Айцец
05.03.2012 16:36

5 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў членамі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынала Антоніа Канісарэса, прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, кардынала Ларана Пасінью, арцыбіскупа Кіншасы (Конга), і арцыбіскупа Хасэ Актавіа Руіса Арэнаса, сакратара Папскай рады па новай евангелізацыі.

Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў з’яўляецца адной з дзевяці кангрэгацый Рымскай Курыі. Яе асноўнай функцыяй з’яўляецца падтрымка і каардынацыя ўсёй місіянерскай дзейнасці Касцёла. Узначальвае ведамства арцыбіскуп Фернарда Філоні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.