Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні польскаму народу ў сувязі з аварыяй на чыгунцы |
Святы Айцец |
06.03.2012 14:47 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні польскаму народу ў сувязі з катастрофай на чыгунцы, у выніку якой загінулі 16 чалавек, каля 60 былі паранены. «Прагну падтрымаць усіх словамі святога Паўла: „Бо калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то і памерлых у Езусе Бог прывядзе з Ім “ (1Тэс 4, 14). Для святой памяці памерлых выпрошваю ласку Божай міласэрнасці і дар вечнага жыцця. Параненым і пацярпелым жадаю хуткага выздараўлення і аднаўлення сілаў. Сем’ям ахвяраў трагічнага выпадку і іх блізкім выпрошваю ў Бога ласку мужнасці і суцяшэння ў болю», — адзначыў Пантыфік у тэлеграме на імя арцыбіскупа Юзафа Міхаліка, старшыні епіскапату Польшчы. 3 сакавіка 2012 г. на поўдні Польшчы адбылася крупная чыгуначная аварыя. Пасажырскія цягнікі «Варшава—Кракаў» і «Пшэмысль—Варшава» сутыкнуліся за дзвесце кіламетраў ад сталіцы Польшчы. У выніку трагедыі загінулі 16 чалавек, 57 параненых, больш 40 гаспіталізаваны. 5 і 6 сакавіка ў Польшчы аб’яўлены днямі жалобы. |