Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Дамініканскія тэрцыярыі з Беларусі ўдзельнічалі ў рэкалекцыях у Польшчы |
Беларусь
|
24.04.2013 16:56 |
Дамініканскія тэрцыярыі з Беларусі па запрашэнні супольнасці, што дзейнічае пры кляштары дамініканаў у Варшаве, упершыню прынялі ўдзел у рэкалекцыях, арганізаваных варшаўскай супольнасцю. Рэкалекцыі праходзілі 19–21 красавіка як падрыхтоўка да складання абяцанняў членамі Трэцяга Ордэна святога Дамініка.
Рэкалекцыі правёў а. Кшыштаф Рушэль з варшаўскага кляштара дамініканаў. Святар закрануў тэму складаных адносінаў працы і малітвы, прывёўшы прыклад евангельскіх Марты і Марыі. Таксама рэкалекцыяніст заахвоціў тэрцыярыяў прымаць канкрэтныя пастановы, якія сталі б вынікам гэтых духоўных практыкаванняў. Узнімаліся тэмы дабра і зла, памылак і любові да тых, хто памыляецца.
Супольнасць дамініканскіх тэрцыярыяў пад тытулам Святой Тройцы ў Беларусі было афіцыйна зацверджана 8 снежня 2012 г. Тэрцыярыі — трэцяя (пасля братоў і сясцёр дамініканак) галіна Ордэна святога Дамініка. Да яе належаць свецкія асобы, якія ў штодзённасці стараюцца жыць дамініканскай духоўнасцю. Паводле dominikanie.pl Пра Трэці Ордэн святога Дамініка можна пачытаць таксама тут>>> (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.