Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Як слухаць і выбіраць, каб не памыліцца? Рэкалекцыі для моладзі прайшлі ў Шуміліне
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.04.2013 13:15

20–21 красавіка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылася рэкалекцыйная сустрэча для моладзі, якую праводзіў пробашч гэтай парафіі а. Анджэй Юхневіч ОМІ. У рэкалекцыйнай сустрэчы прыняла ўдзел моладзь з Мінска разам з с. Ленай і а. Ежы Катоўскім ОМІ, якія раней тут працавалі.

Сустрэча пачалася раніцай у суботу малітвай ютрані, якая дапамагла маладым людзям увайсці ў рытм рэкалекцый. На працягу ўсяго дня адбылося дзве канферэнцыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, была таксама магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі або паразмаўляць са святаром. Пасля першай канферэнцыі пачаўся час маўчання, які працягваўся да святой Імшы. Аказалася, што распачаць час маўчання не так і проста. Кожны меў магчымасць пабыць у цішыні і злучыцца з Богам. У гэты час моладзь старалася даверыць свае клопаты, перажыванні,многія задумваліся над сваім жыццём і над тым, як жыць у штодзённасці і рабіць выбар сэрцам.

Калі да Езуса падышоў адзін чалавек і спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры, што мне рабіць, каб атрымаць жыццё вечнае?», Езус адказаў яму: «Табе не хапае аднаго: ідзі, прадай усё, што маеш. І раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе. Потым прыходзь і ідзі за Мною» (пар. Мк 10,17-22). Над гэтым тэкстам Святога Пісання разважала моладзь падчас канферэнцый.

Як выглядаюць мае жыццёвыя мэты?  Ці яны дазваляюць мне жыць паўней? Ці ў жыцці адчуваю сябе шчаслівым, рэалізаваным? Над гэтымі пытаннямі задумваліся ўдзельнікі рэкалекцый.

Езус дазваляе чалавеку сустрэцца з яго асабістымі вялікімі жаданняміі зразумець, ці ён сапраўды здольны пакінуць дзеля тых жаданняў сваю маёмасць. Выбар патрабуе адзначнага адказу: або Езус, або ўласныя залежнасці. Трэба паглядзець разам з Езусам на маю «маёмасць», адказаць сабе: ці я вольны, свабодны ад іх? Ці ёсць нешта, што перашкаджае мне жыць поўняй жыцця? Што найбольш мяне знявольвае?

Праца ў групах была плённай. Гучалі розныя адказы на пытанні, якімі моладзь дзялілася каля вогнішча. Пасля адбылася вясёлая частка дня, на якой маладыя людзі праз спеў і танцы праслаўлялі Бога.

На другі дзень ўдзельнікі сустрэчы сабраліся на нядзельнай святой Імшы, пасля якой моладзь выказала падзяку пробашчу і сёстрам законным, якія дапамаглі арганізаваць сустрэчу. Апошнім пунктам праграмы была «хвіліна праўды», на якой моладзь мела магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі, перажываннямі. Многім спадабалася атмасфера, у якой прайшлі рэкалекцыі. Моладзь звярнула увагу на тое, што ў Шуміліне можна па-сапраўднаму адпачыць ад мітусні і шуму горада. Некаторыя скарысталіся магчымасцю пабыць у цішыні ў маленькім лесе каля касцёла, дзе ў маўчанні спрабавалі злучыцца з Богам.

Напрыканцы моладзь выказала свае пажаданні і звярнулася да а. Анджэя Юхневіча з просьбай, каб такія сустрэчы праходзілі часцей. Свае пажаданні выказала і с. Лена: «Мы павінны быць гарачымі хрысціянамі, каб гэтым агнём запальваць і дзяліцца ім з іншымі». На завяршэнне а. Юхневіч пажадаў моладзі, каб для яе гэты час, праведзены тут, быў плённым, і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.

Анастасія Даўгілава

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў