«Вы — соль зямлі». У Шуміліне прайшла сустрэча для дзяцей |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
22.10.2012 12:48 |
У суботу 20 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у г.п. Шуміліна адбылася сустрэча для дзяцей, якія ў гэтым годзе перажывалі рэкалекцыі ў Пятроўшчыне. Тэма дня — «Вы — соль зямлі». У сустрэчы прынялі ўдзел 40 чалавек, у тым ліку сем аніматараў. Праводзіў сустрэчу а. Анджэй Юхневіч ОМІ, мясцовы пробашч, а дапамагала яму ў гэтым с. Юлія Новікава, а таксама катэхеты шумілінскай парафіі. Атмасфера сустрэчы была вельмі мілай і сяброўскай. Дзеці з аніматарамі выслухалі канферэнцыю, у якой святар вобразна прадставіў патрэбу «быць соллю», г.зн. сведчыць Хрыста ў сучасным свеце. Наступным пунктам сустрэчы стала супольная падрыхтоўка літургіі св. Імшы, дзе кожны меў магчымасць унесці свой уклад у супольную малітву. Пасля абеда дзеці мелі час на танцы і развучванне новых танцавальных рухаў. А 15-й гадзіне распачаўся Вяночак да Божай Міласэрнасці, а потым Эўхарыстыя. Падчас гаміліі прагучалі, звязаныя з тэмай дня, восем благаслаўленняў і заахвочванне жыць імі. Пасля Імшы адбылася праца ў групах, вынікі якой былі прадстаўлены падчас сустрэчы ля вогнішча. Завяршылася сустрэча гульнямі і танцамі. А. Анджэй Юхневіч ОМІ |
Фотарэпартаж |