| На Шуміліншчыне асвячоны новы касцёл | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 18.10.2011 16:24 | 
| 
 У тым, што з кожным днём і сама святыня, і тэрыторыя становяцца ўсё больш утульнымі і прыгожымі, вялікая заслуга працалюбівых і энергічных святароў: а. Юрыя, а. Марэка і а. Сымона. Яны ўпэўнены, што ва ўсім ім дапамагае вера ў Бога. У 15 гадзін яны маглі прыняць удзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту,  пачуць разважанні аб таямніцах святога Ружанца на падставе апостальскага ліста Святога Айца Яна Паўла II «Rosarium Virginis Mariae» і прыступіць да споведзі.        Затым у працэсіі святары ўвайшлі ў перапоўнены вернікамі касцёл, каб асвяціць яго і распачаць святую Імшу. Па даручэнні біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна гэта здзейсніў кс. дэкан Алег Буткевіч. У гаміліі святар звярнуў увагу на духоўнае ўзрастанне жывога санктуарыя і значэнне ружанцовай малітвы ў сем’ях. Моладзь упрыгожвала ўрачыстасць спевамі. Завяршыўся фэст смачным пачастункам для пілігрымаў і часам шчырых размоў паміж вернікамі. | 
| Фотарэпартаж | 












 Мяркуем, што ў жыхароў і гасцей Шуміліншчыны, якія хоць аднойчы ўбачылі cвятыню Маці Божай Фацімскай, засталося незабыўнае ўражанне. Знаходзіцца яна ў маляўнічым месцы пасёлка Светласельскі. Велічная… Да нябёсаў узносіцца крыж. 13 кастрычніка 2011 г. у санктуарый Маці Божай Фацімскай завіталі пілігрымы са шматлікіх куткоў Беларусі на ўрачыстасць яго асвячэння.
Мяркуем, што ў жыхароў і гасцей Шуміліншчыны, якія хоць аднойчы ўбачылі cвятыню Маці Божай Фацімскай, засталося незабыўнае ўражанне. Знаходзіцца яна ў маляўнічым месцы пасёлка Светласельскі. Велічная… Да нябёсаў узносіцца крыж. 13 кастрычніка 2011 г. у санктуарый Маці Божай Фацімскай завіталі пілігрымы са шматлікіх куткоў Беларусі на ўрачыстасць яго асвячэння. для друку
 для друку
