Супольнасць з Тэзэ падзякавала за правядзенне Еўрапейскай сустрэчы моладзі |
04.01.2013 13:40 |
Таксама супольнасць з Тэзэ выказала падзяку маладым рымлянам, якія на працягу доўгіх месяцаў рыхтавалі сустрэчу, уладам Вечнага горада і прадстаўнікам розных служб, дзякуючы працы якіх атрымалася правесці форум. «Малітва 29 снежня на плошчы Св. Пятра ў прысутнасці Святога Айца, у якой прынялі ўдзел больш за 45 тысяч чалавек, ад самага пачастку дазволіла ўзняцца глыбокай духоўнасці гэтай сустрэчы і застанецца як святло ў сэрцах многіх маладых людзей», — гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе Ватыканскае радыё. Адзначаецца таксама, што на працягу яшчэ двух тыдняў у Рыме застанецца група братоў з супольнасці Тэзэ, а таксама валанцёраў, якія сустрэнуцца з сем’ямі, што прымалі ўдзельнікаў пілігрымкі. 19 студзеня пройдзе супольная малітва падзякі за праведзеную сустрэчу. (AG) |