Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнік Тэзэ пра сувязі, якія ядналі кардынала Глемпа з экуменічнай супольнасцю
24.01.2013 16:22

Пра вялікія заслугі Прымаса Польшчы на пенсіі кардынала Юзафа Глемпа ў справе кантактаў экуменічнай супольнасці з Тэзэ і польскай моладзі нагадаў брат Марэк, які больш за 35 гадоў з’яўляецца членам гэтай супольнасці і першым палякам у ёй. Кардынал Глемп адышоў у вечнасць 23 студзеня.

У размове з агенцтвам КАІ брат Марэк узгадаў, што кардынал Глемп наведаў супольнасць у красавіку 1986 г., сустрэўся з яе заснавальнікам братам Ражэ і правёў там шмат часу. Акрамя гэтага выпадку, кардынал сустракаўся з братам Ражэ яшчэ не адзін раз. Падчас сустрэч іерарх адзначаў, што глыбока разумее экуменічныя пошукі прыёра супольнасці.

Брат Марэк расказаў таксама пра тое, як стала магчымым арганізаваць у Варшаве ў канцы 1999 года Еўрапейскую сустрэчу моладзі. «Мы намерваліся арганізаваць яе ў Польшчы. Шукалі адпаведны горад, і брат Ражэ выпадкова спаткаў кардынала Глемпа на плошчы Святога Пятра і падзяліўся з ім гэтым намерам», — узгадвае законнік. У адказ брат Ражэ пачуў ад іерарха прапанову правесці сустрэчу ў Варшаве.

Прадстаўнік супольнасці адзначыў, што кардынал у апошні раз прыбыў на Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў Познань напрыканцы 2009 года. «Мы, браты з Тэзэ, дзякуем Пану Богу за яго жыццё і ахвярнае служэнне Касцёлу ў Польшчы», — дадаў брат Марэк.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме