Памяць пра першага хрыстусоўца ў Беларусі ўшанавалі ў Мядзведзічах |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
15.04.2013 16:41 |
Ксёндз Міхал Каладзей распачаў душпастырскую працу таварыства хрыстусоўцаў на тэрыторыі Беларусі ў 1992 годзе. Як падкрэсліў у гаміліі біскуп Дзям’янка, «тады Бог паставіў перад кс. Міхалам вялікае заданне, і ён годна яго вытрымаў». Хрыстусоўцы нясуць служэнне ў 21 краіне свету, у тым ліку ў Беларусі — у Гродзенскай і Пінскай дыяцэзіях, у Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў. Служэнне хрыстусоўцаў — гэта малітва, душпастырства, катэхізацыя, гуманітарная дапамога, выдавецкая дзейнасць і г.д. Кс. Мацей Шмытоўскі TChr |
Фотарэпартаж |