Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Дэлегацыя супольнасці з Тэзэ і моладзі наведала Стамбул | 
	| 06.01.2013 22:10 | 
|  З 3 па 6 студзеня дэлегацыя прадстаўнікоў экуменічнай супольнасці з Тэзэ і моладзі прабывала ў Стамбуле (Турцыя). Гэты этап «пілігрымкі даверу» па зямлі, якую праводзіць супольнасць, стаў працягам Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая прайшла ў канцы снежня — пачатку студзеня ў Рыме.
 Галоўным пунктам візіту супольнасці ў Стамбул была сустрэча з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем 5 студзеня ў яго рэзідэнцыі ў Фанары. У мясцовай царкве моладзь з розных краін Еўропы, што ўваходзіла ў склад дэлегацыі, прыняла ўдзел у малітве нешпараў у вігілію Аб’яўлення Пана. Падчас набажэнства Патрыярх Барталамей адзначыў, што вельмі цэніць дзейнасць братоў з Тэзэ.
 У той жа дзень моладзь удзельнічала ў літургіі з абрадам асвячэння вады, пасля якой прагучалі песні ў духу Тэзэ, а таксама здзейсніла экскурсію па Стамбуле.
 
 (AG) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.