Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папскія прызначэнні
Святы Айцец
07.03.2012 15:11

7 сакавіка 2012 г. Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг прызначэнняў. Так Святы Айцец прызначыў сакратара Калегіі Кардыналаў (ім стаў арцыбіскуп Ларэнцо Бальдзісэрры) і новых членаў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у склад Кангрэгацыі ўвайшлі кардынал Анджэла Скола, арцыбіскуп Міланскі; кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў; арцыбіскуп Парыжскі Андрэ Вэн-Труа; арцыбіскуп Мюнхен-Фрайзінгскі Рэйнхард Маркс і мараніцкі Патрыярх Антыяхійскі Бутраса Раі.

Таксама Папа прызначыў членамі Папскага камітэта па Міжнародных эўхарыстычных кангрэсах арцыбіскупа Сальваторэ Фізікелла, старшыню Папскай рады па новай евангелізацыі, і арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фая, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

Акрамя таго, Папа пацвердзіў абранне кардынала Анджэла Баньяска старшынёй епіскапату Італіі на наступныя пяць гадоў.

6 сакавіка Бэнэдыкт ХVI стварыў новую дыяцэзію для вернікаў сіра-малабарскага абрада ў Фарыдабадзе ў Індыі. Новаствораная касцёльная структура ўключае ў сябе 23 парафіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.