Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Патрыярха Александрыйскага
Святы Айцец
20.03.2012 13:41

19 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха Александрыйскага Шэнуды ІІІ, які памёр 17 сакавіка.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа выказаў свае «самыя шчырыя братэрскія спачуванні» членам Сіноду, а таксама святарам і вернікам Копцскай Праваслаўнай Царквы. Святы Айцец падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл падзяляе смутак праваслаўных коптаў і ў гарачай малітве просіць Таго, хто з’яўляецца ўваскрасеннем і жыццём, сустрэць Яго вернага слугу. «Няхай Бог у сваёй міласэрнасці дасць яму радасць, мір і святло», — дадаў Пантыфік.

Патрыярх Александрыйскі Шэнуда ІІІ з’яўляўся кіраўніком Копцкай Праваслаўнай Царквы з 1971 г. За апошнія паўтара тысячагоддзі ён першы сярод лідараў праваслаўных коптаў сустрэўся з Рымскім Папам. Адбылося гэта ў 1973 г. падчас Пантыфікату Паўла VI.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.