Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новыя прызначэнні ў Папскай радзе пастырства работнікаў сферы аховы здароўя
Святы Айцец
22.03.2012 12:56

21 сакавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Імі сталі: арцыбіскуп Дурбана кардынал Уільфрыд Фокс Напіер і біскуп Аўгсбурга на пенсіі Вальтэр Мікса.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік прызначыў таксама новых кансультантаў гэтага ведамства.

Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя была створана 11 лютага 1985 г. па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ. Яе старшынёй з 2009 г. з’яўляецца арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі. У склад ведамства ўваходзяць сакратар, падсакратар, 30 членаў і 40 кансультантаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.