Падсумаванне 7 гадоў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI |
Святы Айцец |
19.04.2012 15:58 |
19 красавіка 2012 г. спаўняецца 7 гадоў з дня ўступлення кардынала Ёзафа Ратцынгера на Святы Пасад. За час папскага служэння Бэнэдыкт XVI здзейсніў 23 замежныя падарожжы, наведаў 23 дзяржавы. 34 разы пілігрымаваў па Італіі і наведаў 15 рымскіх парафій. Абвясціў 843 новых благаслаўлёных і 37 новых святых. Папа Бэнэдыкт XVI абнародаваў 3 энцыклікі, 3 апостальскія адгартацыі, 14 пасланняў «motu proprio» (напісаны па асабістай ініцыятыве Папы і датычаць пераважна арганізацыйных праблемаў ці пытанняў касцёльнага кіравання), 92 апостальскія канстытуцыі. Прыняў 282 палітыка са 109 дзяржаў і розных міжнародных арганізацый. Удзяліў хрост 100 немаўлятам і 38 дарослым асобам. Удзяліў святарскае пасвячэнне 120 дыяканам. Біскупскую сакру з рук Бэнэдыкта XVI атрымалі 18 святароў. Папа ўручыў паліі 259 арцыбіскупам (у 2008 г. — арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу). Склікаў 4 кансісторыі, падчас якіх надаў кардынальскую годнасць 84 святарам. Падчас 309 агульных аўдыенцый па серадах сустрэўся з больш чым 4,5 мільёнамі пілігрымаў. Акрамя гэтага, падчас іншых мерапрыемстваў (малітва «Анёл Панскі» і «Regina Caeli», разнастайныя сустрэчы ў Ватыкане) з Пантыфікам сустрэлася амаль 11 мільёнаў асоб.
|