Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прызначаны новы прэфект Кангрэгацыі Веравучэння
Святы Айцец
02.07.2012 15:17

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Уільяма Левады з пасады прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, кіраўніка Камісіі «Ecclesia Dei», Папскай біблійнай камісіі і Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Адстаўка іерарха звязана з дасягненнем пенсійнага ўзросту.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, яго наступнікам на ўсіх вышэйузгаданых пасадах Пантыфік прызначыў біскупа Рэгенсбурга Герхарда Людвіга Мюлера, надаўшы яму тытул арцыбіскупа.

Герхард Людвіг Мюлер нарадзіўся ў 1947 г. у Германіі. У 1977 г. абараніў дактарат па дагматычнай тэалогііі, а праз год прыняў сакрамэнт святарства. З 1986 г. выкладаў дагматыку ва ўніверсітэце Людвіка Максімільяна ў Мюнхене. З 1990 г. з’яўляецца членам Камісіі па справах веры Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Выкладаў дагматычную тэалогію ў сусветна вядомых універсітэтах Перу, Іспаніі, ЗША, Індыі, Італіі. Апублікаваў каля 400 прац па дагматычнай тэалогіі, экуменізму, эклезіялогіі, герменэўтыцы. У 2002 г. благаслаўлёны Ян Павел ІІ прызначыў яго біскупам Рэгенсбурга, дзе ў 2008 г. іерарх заснаваў дыяцэзіяльны Інстытут Бэнэдыкта XVI па вывучэнні спадчыны Пантыфіка. Плёнам працы іерарха сталі 16 тамоў сачыненняў Ёзафа Ратцынгера.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.