Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI звярнуўся да душпастыраў афра-амерыканцаў
Святы Айцец
18.07.2012 16:41

Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў ХІІ кантынентальнай сустрэчы душпастырства афра-амерыканцаў, якая праходзіць з 13 па 20 ліпеня ў эквадорскім горадзе Гуаякіль. Тэма форуму вельмі шырокая: «Душпастыртсва афра-амерыканцаў у Карыбскім басейне ў святле Дакумента з Апарэсіды. Праблемы і надзеі Касцёла і грамадства».

У сустрэчы прымаюць удзел больш за 250 асоб, сярод якіх шматлікія біскупы і рэлігійныя дзеячы, а таксама вернікі з большасці краін Лацінскай Амерыкі.

Святы Айцец заахвоціў біскупаў, якія адказваюць у сваіх краінах за душпастырства сярод афра-амерыканскага насельніцтва, паразважаць аб культурных каштоўнасцях, гісторыі і традыцыях афра-амерыканскіх народаў, што можа дапамагчы Касцёлу прадстаўляць Хрыста як адказ на самыя глыбокія пытанні чалавека. Пантыфік, як паведамляе Ватыканскае радыё, заклікаў у душпастырскай дзейнасці звяртаць больш увагі на людзей, якія апынуліся на перыферыі грамадства.

Першая нарада такога роду адбылася ў калумбійскім горадзе Буэнавентура ў 1980 г. і была прысвечана народнай пабожнасці і негрыцянскай культуры. З таго часу сустрэчы ладзяцца кожныя 3 гады.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.