Новыя прызначэнні ў Ватыкане |
Святы Айцец |
30.07.2012 14:34 |
Акрамя таго, як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік прызначыў кардынала Сантаса Абрыла і Кастэла, арцыпрэзбітэра папскай базылікі Санта Марыя Маджорэ, сваім пасланнікам на святкаванне 950-годдзя заснавання дыяцэзіі Сапы ў Албаніі, якое адбудзецца 29 верасня гг. Гісторыя гэтай адміністратыўнай адзінкі Каталіцкага Касцёла вельмі старажытная і напоўненая складанымі момантамі. Дыяцэзія была заснавана яшчэ ў 1062 г. папам Аляксандрам ІІ. Яна перажыла доўгі перыяд панавання туркаў, а таксама камуністычных уладаў у ХХ ст. Сёння ў дыяцэзіі налічваецца каля 70 тысяч каталіцкіх вернікаў з 200 тысяч жыхароў. |