Прызначэнне Папам шасці новых кардыналаў сведчыць аб паўсюднасці Касцёла |
Святы Айцец |
31.10.2012 15:39 |
Прызначэнне Святым Айцом Бэнэдыктам XVI шасці новых кардыналаў, якія паходзяць не з Еўропы, — гэта «жэст універсальнасці Касцёла». Так адзін з найбольш уплывовых амерыканскіх каталіцкіх інтэрнэт-рэсурсаў «National catholic register» пракаментаваў нядаўняе рашэнне Папы аб скліканні другой у гэтым годзе кансісторыі. Новыя члены Калегіі кардыналаў атрымаюць пурпурныя бірэты 24 лістапада. Падчас абвяшчэння свайго рашэння Святы Айцец заўважыў, што шэсць новых кардыналаў не з Еўропы. І гэта, дадаў Папа, сведчыць аб тым, што Касцёл «для ўсіх народаў, гаворыць на ўсіх мовах», «гэта заўсёды Касцёл Пяцідзясятніцы, Касцёл не аднаго кантынента, але Касцёл паўсюдны». (AG) |