Адбыліся змены ў кампетэнцыі некаторых ватыканскіх ведамстваў |
Святы Айцец |
25.01.2013 15:34 |
25 студзеня былі апублікаваны два Апостальскія лісты Бэнэдыкта XVI у форме «motu proprio», паводле якіх адбыліся змены ў кампетэнцыі некаторых ватыканскіх ведамстваў. Як адзначаецца ў Апостальскім лісце «Ministrorum institutio», справы, якія датычаць духоўных семінарый, перайшлі ў кампетэнцыю Кангрэгацыі па справах Духавенства. Да гэтага імі займалася Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі. З гэтага часу змяняецца і назва апошняй. Калі раней яна называлася Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі (па справах семінарый і навучальных устаноў), то цяпер слова «семінарый» у назве не будзе. (AG) |