Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа скіраваў спачуванні з прычыны трагедыі ў венесуэльскай турме
Святы Айцец
31.01.2013 15:58

Папа Бэнэдыкт XVI глыбока засмучаны навіной аб трагічным здарэнні ў венесуэльскай турме «Урыбана», у выніку якога загінулі больш за 50 чалавек і каля 90 атрымалі раненні. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа Антоніа Хасэ Лопэса Кастэла.

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Пантыфік адзначыў, што моліцца аб вечным супакоі для загінуўшых і выражае глыбокае спачуванне і духоўную блізкасць іх сем’ям, пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым. Акрамя таго, Папа заклікаў адказных асоб і арганізацыі працягваць працаваць у духу супрацоўніцтва і добрай волі, каб пераадолець існуючыя праблемы і не дапусціць паўтарэння падзей, падобных да гэтай.

Трагедыя ў Венесуэле адбылася 25 студзеня ў выніку паўстання вязняў. У турме знаходзіліся банды ўзброеных асуджаных, якіх спрабавала раззброіць Нацыянальная гвардыя. У выніку пачаліся сутыкненні і стральба, якая прывяла да шматлікіх ахвяр.

29 студзеня Камісія па душпастырству турмаў епіскапату Венесуэлы апублікавала зварот, у якім асудзіла неэфектыўную пэнітэнцыярную палітыку ўрада, перанаселенасць турмаў, адсутнасць добрага харчавання, бескантрольнае насілле і іншыя хібы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.