Касцёл у Бразіліі моліцца за ахвяр пажару |
29.01.2013 11:52 |
Касцёл у Бразіліі моліцца за ахвяр пажару, які адбыўся на дыскатэцы ў Санта-Марыя 27 студзеня. У трагедыі загінуў 231 чалавек, некалькі дзясяткаў было паранена. Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, блізкасць сем’ям, якія аплакваюць гібель сваіх родных, выказаў старшыня бразільскага епіскапату кардынал Раймунду Ассіс. Кардынал выказаў салідарнасць і арцыбіскупу ў Санта-Марыя Хеліа Руперту, які таксама звярнуўся да ўсіх, каго закранула трагедыя, са словамі падтрымкі. Арцыбіскуп заклікаў іх «глядзець на Езуса Хрыста, крыніцу жыцця і нашага Збаўцу», і паабяцаў маліцца за памерлых, іх сем’і і ўсё грамадства. (AG) |