У маі наступнік Бэнэдыкта XVI кананізуе 802 чалавекі |
Святы Айцец |
12.02.2013 15:42 |
Падчас звычайнай кансісторыі 11 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разам з Калегіяй кардыналаў пастанавіў, што да ліку святых будуць далучаны мучанікі з італьянскага Атранта і дзве заснавальніцы законных супольнасцяў. Кананізацыю, якая запланавана на 12 мая, здзейсніць новы Папа. 800 мучанікаў — мужчыны ад 15 гадоў — у 1480 г. прынялі смерць ад рук турэцкіх захопнікаў у Атранта, адмовіўшыся перайсці ў іслам. Ад імя ўсёй групы Антоніо Прымальда заявіў, што яны згодныя памерці, але не адрачыся ад сваёй веры. У 1980 г., у 500-годдзе гэтай мучаніцкай смерці, Атранта наведаў папа Ян Павел ІІ. У 2007 г. папа Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб мучаніцтве, якое гэтыя свецкія вернікі прынялі за Хрыста. (AG)
|