Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малітоўныя інтэнцыі Бэнэдыкта XVI на сакавік
Святы Айцец
05.03.2013 15:59

Кожны месяц малітвам вернікаў даручаюцца дзве папскія інтэнцыі для малітвы. Агульная з малітоўных інтэнцый на сакавік гэтага года, якія Бэнэдыкт XVI зацвердзіў яшчэ ў снежні 2011 г., гучыць так: «Каб узрастала пашана да прыроды, з усведамленнем, што ўсё стварэнне з’яўляецца справай Бога, даверанай чалавечай адказнасці».

Папа Бэнэдыкт XVI, працягваючы навучанне Яна Паўла ІІ аб адказнасці чалавека за Божае стварэнне, казаў, што «Касцёл, трактуючы з павагай найважнейшыя навуковыя пошукі і адкрыцці, ніколі не пераставаў нагадваць, што, ушаноўваючы адлюстраванне Стварыцеля ва ўсім стварэнні, лепей разумеецца наша сапраўдная глыбокая чалавечая сутнасць».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт XVI даручыў малітвам вернікаў таксама місійную інтэнцыю на сакавік, якая гучыць так: «Каб біскупы, святары і дыяканы былі нястомнымі абвяшчальнікамі Евангелля аж да краю зямлі». Быць такім абвяшчальнікам Евангелля імкнуўся і сам Святы Айцец, які на працягу Пантыфікату здзейсніў 24 замежныя апостальскія падарожжы, шматразова пісаў і казаў аб місійных заданнях Касцёла. «Трэба давяраць Божай міласэрнасці, якая дзейнічае ў нашай слабасці. Няхай Божае слова ажывіць у нас і нашых супольнасцях адвагу, давер і руплівасць у абвяшчэнні і сведчанні Евангелля», — такімі былі словы Папы падчас аднаго з апошніх выступленняў на малітве «Анёл Панскі».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.