У Ватыкане для пілігрымаў адкрылі частку старажытнага некропаля |
Рымская курыя |
19.10.2011 14:05 |
Пад базілікай св. Пятра ў Рыме для пілігрымаў і турыстаў адкрылі частку старажытнага некропаля, якая вядзе да грабніцы апостала Пятра. Адрэстаўраваны некропаль, які быў пабудаваны яшчэ ў першыя стагоддзі, прадставіў кардынал Анджэла Камастры. Падчас прэзентацыі іерарх паведаміў пра складанасці, з якімі сутыкаюцца рэстаўратары, працуючы ў старажытных некропалях. Сучасная базіліка апостала Пятра стаіць на месцы старажытнай базілікі, пабудаванай у IV ст. імператарам св. Канстанцінам Вялікім. Ватыканскія некропалі былі выяўлены археолагамі адносна нядаўна. Так у 1930 пад старажытнай базілікай былі здзейснены раскопкі яшчэ аднаго ўзроўню. Археолагі выявілі пахаванні I–IV стагоддзяў, а каля адной вялікай грабніцы знайшлі славуты надпіс, які расшыфроўваецца як «Пётр тут». Надпіс знаходзіўся дакладна пад алтаром базілікі св. Пятра. Упершыню гэтая частка некропаля была адкрыта для пілігрымаў у 1941 годзе. |