Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папская рада пазнаёміць біскупаў Лацінскай Амерыкі з важнасцю сучасных медыя |
Рымская курыя
|
30.01.2014 16:30 |
Папская рада па сродках масавай камунікацыі збірае біскупаў краін Лацінскай Амерыкі, каб пазнаёміць з важнасцю сучасных медыя, у прыватнасці інтэрнэта і сацыяльных сетак, для распаўсюджання Евангелля. Трэнінг, які пройдзе 4-8 лютага, узначаліць старшыня ватыканскага ведамства арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі.
Месцам правядзення трэнінгу стане сталіца Кубы Гавана. Гэты выбар не выпадковы: паводле арцыбіскупа Чэллі, сустрэча павінна прадэманстраваць сімпатыю Касцёла да кубінцаў і “гатоўнасць да дыялога на карысць народа”.
Падобныя мерапрыемствы Папская рада па сродках масавай камунікацыі арганізуе для біскупаў з краін Лацінскай Амерыкі не ўпершыню. Семінар, прысвечаны камунікацыі і евангелізацыі ў эпоху лічбавых тэхналогій, ужо праходзіў у Бразіліі ў лістападзе 2013 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.