Апостальская Сталіца выступіла за роўны доступ да лекаў і медыцынскай дапамогі |
Рымская курыя |
08.02.2014 14:01 |
Святы Пасад крытычна паставіўся да недастатковага забеспячэння асноўнымі лекавымі сродкамі ў многіх краінах. У сістэмах аховы здароўя каля 90 дзяржаў людзі атрымоўваюць менш за палову патрэбных лекаў, паведаміў старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зігмунт Зімоўскі. Па словах іерарха, у іх шэрагу знаходзяцца і некаторыя развітыя краіны, і палітычнае кіраўніцтва павінна забяспечыць, каб усе пласты насельніцтва атрымалі роўны доступ да медыцынскай дапамогі, “з асаблівым акцэнтам на найбольш уразлівых: дзяцей, пажылых, бедных і людзей, якія жывуць на краі грамадства”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |