Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца заклікае выказаць блізкасць хрысціянам Святой Зямлі і Блізкага Усходу
Рымская курыя
01.03.2014 15:04

Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў заклікае ўсе каталіцкія супольнасці ў свеце на працягу Вялікага посту выказаць асаблівую духоўную і матэрыяльную блізкасць да хрысціян, якія пражываюць у Святой Зямлі і на Блізкім Усходзе. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні гэтага ватыканскага ведамства, разасланым дыяцэзіяльным біскупам.

У дакуменце нагадваецца пра ўвагу Папы Францішка да праблем вернікаў у Сірыі, Іраку, Егіпце і іншых частках Святой Зямлі. Сёлетні збор ахвяраванняў “павінен быць больш шчодра падтрыманы душпастырамі і вернікамі ўсёй каталіцкай супольнасці”, гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што біскупы будуць праінфармаваны аб праектах, рэалізаваных на працягу 2013 г. Кангрэгацыяй па справах Усходніх Касцёлаў і францішканскай кустодыяй Святой Зямлі ў душпастырскай, адукацыйнай, медыцынскай і сацыяльнай сферах. Сярод іх важнае месца займае рэстаўрацыя базылікі Божага Нараджэння ў Бэтлееме, магчымая дзякуючы ў тым ліку ўкладу іншых хрысціянскіх канфесій і розных краін свету.

У пасланні Кангрэгацыі падкрэсліваецца, што прыярытэтным з’яўляецца клопат пра “жывыя камяні”, якімі з’яўляюцца вернікі. Таму сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку каталіцкіх навучальных устаноў, дапамогу бежанцам і ўсім, хто “стукае ў дзверы” хрысціянскіх супольнасцяў, а таксама святарам, законнікам і законніцам, свецкім вернікам, які падвяргаюцца штодзённым выпрабаванням.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.