Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржсакратар Яго Святасці: у вырашэнні канфлікту ва Украіне важна захаваць дабро краіны і насельніцтва
Рымская курыя
08.03.2014 16:13

Апостальская Сталіца жадае, каб крызіс ва Украіне быў вырашаны шляхам перамоваў, адзначыў кардынал Пьетро Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы. 7 сакавіка падчас размовы з журналістамі, каментуючы “трывожную сітуацыю” ва Украіне, іерарх падкрэсліў, што ў вырашэнні канфлікту “кожны з бакоў павінен захаваць свае інтарэсы”, але пры гэтым захаваць перш за ўсё “дабро краіны і яе насельніцтва”.

Кардынал адзначыў гатоўнасць і жаданне Апостальскай Сталіцы весці дыялог з Рускай Праваслаўнай Царквой на гэтую тэму. “Калі магчыма будзе зрабіць уклад на ўзроўні міжрэлігійных адносінаў на карысць дабра насельніцтва, мы гатовы рабіць гэта і жадаем, каб гэта было магчыма”, - дадаў Дзяржаўны сакратар.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.