Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прызначаны новы прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
Рымская курыя
24.11.2014 14:14

Папа Францішак прызначыў новым прэфектам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынала Рабэра Сара, які ўзначальваў апошнія гады Папскую раду «Cor Unum».

Яго папярэдніка на пасадзе прэфекта кардынала Антоніо Канісарэса Лавэру Пантыфік прызначыў 28 жніўня арцыбіскупам Валенсіі (Іспанія).

Кардынал Рабэр Сара паходзіць з Гвінеі. З 2001 г. працуе ў Рымскай Курыі, спачатку ў якасці сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў да 2010 г., а потым старшыні Папскай рады «Cor Unum».

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў займаецца большасцю спраў, звязаных з літургічнай практыкай лацінскага абраду Каталіцкага Касцёла.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.