Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Каспер: гомасексуальны саюз — гэта не сужэнства
Рымская курыя
11.06.2015 12:29

«Касцёл не зменіць свайго навучання — гомасексуальныя саюзы не з’яўляюцца сужэнствам і не могуць называцца сям’ёй», — адзначыў кардынал Вальтэр Каспер у інтэрв’ю італьянскаму інтэрнэт-парталу www.quotidiano.net.

Памыляецца той, хто думае, што можна змяніць навучанне адносна сужэнства, падкрэсліў былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. На думку іерарха, гаворка можа ісці толькі пра павелічэнне павагі да асобаў, незалежна ад іх сексуальныя арыентацыі.«У кожнай асобе ёсць станоўчыя элементы. Бог любіць кожнага. Я думаю, што мы пакліканы адносіца з павагай да гомасексуальных саюзаў, у якіх партнёры жывуць адказна. Яны існуюць, але іх нельга называць сям’ёй, інакш узнікне блытаніна», — падкрэсліў кардынал.

Кардынал Вальтэр Каспер быў галоўным дакладчыкам кансісторыя на тэму сям’і, які праходзіў у Ватыкане 20-22 лютага 2014 г.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.