Святы Пасад пра навучальныя курсы для новых біскупаў |
Рымская курыя |
03.02.2016 12:05 |
Акрамя таго, гаворка на іх ідзе пра практычныя пытанні адміністрацыйнага, прававога і медыйнага характару, а таксама пра выклікі, якія ставіць міжрэлігійны і экуменічны дыялог. Галоўным акцэнтам курсаў, якія доўжацца амаль дзесяць дзён і абавязковыя для ўсіх новых біскупаў, з’яўляецца заўсёды сустрэча з Папам, паведаміў кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі. Нагодай стала прэзентацыя дакумента апошняга курсу, які прайшоў у верасні 2015 г., пад назвай «Сведкі ўваскрослага Пана». Навучанне і падрыхтоўка з’яўляюцца адной з асноўных і пастаянных задач для біскупаў, лічыць ватыканскі кардынал. Таму Кангрэгацыя ў 2015 г. упершыню прапанавала духоўныя курсы для іерархаў, якія атрымалі сакру пяць гадоў таму. Робіцца гэта для таго, каб дапамагчы новым біскупам усведамляць важнасць і адказнасць пасады, апостальскай пераемнасці для Паўсюднага Касцёла і ўспрымаць усё гэта ў кантэксце еднасці з Папам, сказаў кардынал Уэле. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |