Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння заклікаў палітыкаў «не навязваць фальшывую ідэалогію» гомасексуальных саюзаў
Рымская курыя
26.02.2016 10:31

Сужэнства паміж дзвюма асобамі аднаго полу — немагчыма, нагадаў пазіцыю Каталіцкага Касцёла кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, на канфэрэнцыі, прысвечанай дзесяцігоддзю энцыклікі Бэнэдыкта XVI «Deus caritas est». Канферэнцыя пачалася 25 лютага ў Ватыкане.

Па словах нямецкага кардынала, сцвярджэнні аб немагчымасці сужэнства паміж асобамі аднаго полу не азначаюць умяшання ў палітыку: гэта заклік да палітыкаў «паважаць чалавечую прыроду, над якой яны не з’яўляюцца настаўнікамі ці валадарамі».

«Палітыкі павінны служыць супольнасці, а не навязваць фальшывую ідэалогію», — адзначыў іерарх. Гаворка на гэтую тэму была ўзнята ў сувязі з абмеркаваннем у італьянскім парламенце закону, які можа прыраўняць гомасексуальныя саюзы да сужэнстваў.

25 лютага сенат Італіі ўрэшце падтрымаў легалізацыю аднаполых саюзаў. Аднак для поўнай легалізацыі патрэбна, каб законапраект падтрымала ніжняя палата парламента.

Гаворачы аб адносінах паміж міласэрнасцю і верай — тэме, якой прысвечаны ватыканскі форум, — кардынал Мюлер заклікаў не інструменталізаваць дабрачыннасць, ператвараючы яе ў прыладу празелітызму.

Кардынал звярнуў увагу на сітуацыю з мігрантамі ў Германіі. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння падкрэсліў, што дапамагчы мігрантам матэрыяльна — мала: неабходна таксама духоўная дапамога.

Іерарх заклікаў прадстаўнікоў дабрачынных структур не баяцца даваць мігрантам адказы, натхнёныя верай, напрыклад, калі мусульмане кажуць, што хрысціяне ім дапамагаюць, а браты-мусульмане — не.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.