Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучальны курс для місіянераў прайшоў у Рыме
Рымская курыя
16.07.2016 22:21

У Рыме прайшоў навучальны курс, арганізаваны фондам «Migrantes» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі. Як нагадаў падчас курса айцец Габрыэле Бэнтоліо, намеснік сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, місіянеры маюць падвойную функцыю: з аднаго боку яны з’яўляюцца «імпульсам» для мясцовага Касцёла, стымулюючы яго да пастаяннага абнаўлення, а з другога — уяўляюць сабой важны ўклад у справу ўніверсальнасці Касцёла.

Прадстаўнік ватыканскай дыкастэрыі заклікаў місіянераў «не ствараць паралельнага Касцёла», гэта значыць «маленькага вострава», які «фарміруецца і падтрымліваецца» з-за існавання «вялікага вострава», зачыненага і недаверлівага, складзенага з мясцовага насельніцтва. Толькі адзіная і аб’яднаная супольнасць, па словах святара, можа пабудаваць «сапраўдную касцёльную камунію» з прыкметамі супрацоўніцтва і салідарнасці ў барацьбе супраць несправядлівасці і прыгнёту, расавай дыскрымінацыі, эксплуатацыі, незаконнага гандлю людзьмі і чалавечымі органамі, катаваннямі.

Айцец Бэнтоліо нагадаў, што місійнае служэнне сёння сутыкаецца з «эпахальнай задачай»: пабудаваць новы свет, дзе міграцыя з’яўляецца няўхільна растучай структурнай з’явай. У душпастырстве мігрантаў існуе «феномен мабільнасці», усё хутка змяняецца і ў той жа час мае больш разнастайны і больш складаны характар, адзначыў святар.

Для Касцёла, па словах намесніка сакратара Папскай рады, выклікам з’яўляецца таксама масавая міграцыя людзей з нехрысціянскіх рэлігій у краіны са старажытнай хрысціянскай традыцыяй. Усё гэта, на думку прадстаўніка дыкастэрыі, вылучае разнастайнае аблічча чалавечага суіснавання, з-за чаго могуць паўстаць непаразуменні і напружанасць. І ў гэтым кантэксце місіянеры закліканы да абароны чалавечай годнасці і неад’емных правоў кожнага чалавека, павагі да культурных і рэлігійных адрозненняў, адзначыў а. Бэнтоліо. Мадэль адзінства ў разнастайнасці — гэта менавіта тое, што місіянеры, якія працуюць сярод мігрантаў, могуць прапанаваць грамадзянскай супольнасці, лічыць прадстаўнік Ватыкана.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.