Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Папскай акадэміі «Pro Vita» новы старшыня
Рымская курыя
17.08.2016 14:24

Арцыбіскуп Вінчэнца Палья стане новым старшынёй Папскай акадэміі «Pro Vita», змяніўшы на гэтай пасадзе 78-гадовага біскупа Ігнасіо Караска дэ Паўла, і Вялікім канцлерам Папскага інстытута Яна Паўла II у Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме.

17 жніўня ў Ватыкане было апублікавана адпаведнае рашэнне Папы Францішка. Яно ўскосна звязана са спыненнем існавання Папскай рады па справах сям’і, якую дагэтуль узначальваў арцыбіскуп Палья. Праблематыкай сям’і будзе адгэтуль займацца новаствораная Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Новаму кіраўніку Папскай акадэміі «Pro Vita» 71 год. Скончыў Латэранскі ўніверсітэт і атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1970 г. У 1981-2000 гг. быў пробашчам базылікі Маці Божай у Трастэвэрэ. Адыгрываў важную ролю ў мірных ініцыятывах Супольнасці св. Эгідзія, генеральным асістэнтам якой быў з моманту яе заснавання ў 1970-х гадах ХХ стагоддзя. У 2000 г. стаў біскупам Тэрні-Нарні-Амеліі, а праз два гады — старшынёй Міжнароднай біблійнай федэрацыі. У 2012 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго старшынёй Папскай рады па справах сям’і.

У Папскім інстытуце Яна Паўла II таксама новы старшыня. Ім Папа Францішак прызначыў 71-гадовага ксяндза прэлата П’еранджэло Сэквэры.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.