Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасланнік Папы паедзе ў Калумбію на падпісанне мірнай дамовы
Рымская курыя
20.09.2016 10:31

26 верасня Дзяржсакратар Папы кардынал П'етро Паралін накіруецца ў Картахену-дэ-Індыяс (Калумбія) з нагоды падпісання «Канчатковай дамовы аб заканчэнні канфлікту і будаванні стабільнага і трывалага міру» паміж калумбійскім урадам і «Рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі».

Пра гэта 19 верасня паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Мірнае пагадненне паміж бакамі было дасягнута пасля чатырох гадоў перамоваў, якія праводзіліся на Кубе. Канфлікт працягваўся 52 гады і забраў жыцці амаль 220 тысяч чалавек.

Паводле ўмоваў пагаднення, паўстанцы абавязаліся скласці зброю і будуць дабівацца сваіх мэтаў законнымі палітычнымі метадамі. Ратыфікацыя дамовы будзе здзяйсняцца па выніках усенароднага рэферэндума, запланаванага на 2 кастрычніка гэтага года.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.