Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новыя прызначэнні: Калегія кардыналаў у лічбах
Рымская курыя
12.10.2016 11:52

Пасля кансісторыя, які адбудзецца 19 лістапада — напярэдадні заканчэння Года Міласэрнасці — і на якім кардынальскую годнасць атрымаюць 17 новых іерархаў, Калегія кардыналаў будзе налічваць 228 членаў. Разам з абвешчанымі асобамі гэта 124 кардыналы-выбаршчыкі. У дзень кансісторыя іх колькасць скароціцца да 120, таму што да гэтага часу тром кардыналам споўніцца 80 гадоў, што пазбавіць іх права галасаваць на магчымым канклаве.

Кардыналы, разам з тымі, якія будуць абвешчаны, паходзяць з 79 краін. У Еўропе «сваіх» кардыналаў маюць 24 дзяржавы: у Італіі — 46, у Іспаніі — 12, у Германіі — 10, у Францыі — 9, у Польшчы — 5. У цэлым Стары кантынент будзе мець 112 кардыналаў, у тым ліку 55 выбаршчыкаў.

У Амерыцы — Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай — у цяперашні час у агульнай колькасці 18 краін з кардыналамі — іх 62. У Афрыцы кардыналы ёсць у 21 краіне — тут іх 24. У Азіі налічваецца 12 дзяржаў, у якіх жывуць і працуюць 24 кардыналы. У Акіяніі, уключаючы Аўстралію, 4 краіны маюць у агульнай колькасці 6 кардыналаў.

Самым маладым кардыналам зараз будзе 50-гадовы Дз’ёдонэ Нзапалаінга, арцыбіскуп Бангі, сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Найстарэйшым з’яўляецца былы арцыбіскуп Манісалес у Калумбіі — кардынал Хасэ дэ Хесус Пімьента Радрыгес, які нарадзіўся ў 1919 г.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.