| Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі пра абранне Дональда Трампа |
| Рымская курыя |
| 09.11.2016 14:49 |
|
Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі выказаў «найлепшыя пажаданні» новаму Прэзідэнту, каб яго кіраўніцтва стала сапраўды плённым, і запэўніў у малітвах, каб Бог асвячаў і падтрымліваў палітыка ў яго служэнні сваёй краіне, а таксама ў намаганнях на карысць дабрабыту і міру ва ўсім свеце. «Я лічу, што сёння трэба працаваць сапраўды ўсім, каб змяніць сітуацыю ў свеце, якая характарызуецца сур’ёзнымі пакутамі, цяжкім канфліктам», — заявіў кардынал Паралін. |


Святы Пасад адрэагаваў на абранне Дональда Трампа 45-м Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін заявіў, што, у першую чаргу, трэба «з павагай прыняць волю, выяўленую амерыканскім народам у гэтай дэмакратычнай практыцы, якая, як стала вядома, была рэалізавана пры вялікай яўцы да урнаў».
для друку
Ватыканскае радыё