Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскія іерархі пра выбары прэзідэнта ЗША
Рымская курыя
15.11.2016 16:14

У святле выбару Дональда Трампа на пост прэзідэнта Касцёл павінен «прыняць на сябе прарочую ролю», — адзначыў Апостальскі Нунцый у Злучаных Штатах Амерыкі арцыбіскуп Крыстафер П’ер падчас сустрэчы ў Джорджтаўнскім універсітэце, прысвечанай пытанням ядзернага раззбраення.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што ў пытанні змяншэння ядзернага арсенала ў свеце, неабходна кіравацца прынцыпам папы Францішка: рэальнасць ставіць вышэй за ідэю. Амерыканскія ж «палітыкі застаюцца на ўзроўні ідэі» і «гэта пужае», — сцвярджае прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў ЗША.

Арцыбіскуп Сільвано Тамазі падчас сустрэчы ў Джорджтаўнскім універсітэце, у сваю чаргу, указаў на «непрадказальнасць» новага прэзідэнта і назваў гэта адным з праблемных аспектаў.

КАІ, (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.