Секцыю па пытаннях мігрантаў і бежанцаў узначаліць папа Францішак |
Рымская курыя |
15.12.2016 08:18 |
Адмысловае паведамленне апублікавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Ведамства па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека было заснавана 17 жніўня 2016 г. папам Францішкам. Яно пачне дзейнічаць 1 студзеня 2017 г., уключыўшы ў сябе паўнамоцтвы, якія да гэтага належалі Папскай радзе справядлівасці і супакою, Папскай радзе «Cor Unum», Папскай радзе пастырства мігрантаў і падарожнікаў і Папскай радзе пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, са спыненнем існавання вышэйзгаданых Папскіх радаў. Паводле статутаў структуры, кіраўніцтва секцыяй па пытаннях мігрантаў і бежанцаў будзе ажыццяўляць «ad tempus» сам папа Францішак. Прэфектам ведамства Святы Айцец прызначыў кардынала Пітэра Тарксана, які ў цяперашні час з’яўляецца старшынёй Папскай рады справядлівасці і супакою. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |