Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэформа Рымскай курыі: створана Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека
Рымская курыя
02.01.2017 16:46

Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека — новая ўстанова Рымскай курыі — пачала працаваць 1 студзеня 2017 года. Яе ўзначаліў кардынал Пітэр Тарксан.

Новая дыкастэрыя з’явілася ў межах рэформы Рымскай курыі праз зліццё чатырох іншых Папскіх радаў: справядлівасці і пакоры, Cor Unum, пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

Секцыю па справах бежанцаў унутры Папскай рады будзе ўзначальваць сам папа Францішак.



У апублікаваным 31 жніўня 2016 г. Апостальскім лісце ў форме «Motu proprio» адзначаецца, што «ўсім сваім існаваннем і дзейнасцю Касцёл пакліканы спрыяць інтэгральнаму развіццю чалавека ў святле Евангелля», якое «ажыццяўляецца праз клопат аб бясцэнных каштоўнасцях справядлівасці, міра і аховы стварэння».

У кампетэнцыю новай Дыкастэрыі будуць уваходзіць пытанні міграцыі, патрабуючых, хворых і адкінутых, ахвяр узброеных канфліктаў і стыхійных бедстваў, зняволеных, беспрацоўных і ахвяр любой формы рабства і катаванняў.
У статуце ўстановы, зацверджаным Папам «ad experimentum», гаворыцца, што сакратаром і падсакратаром у ёй могуць быць свецкія вернікі. У дакуменце таксама падкрэсліваецца цесная сувязь новай Дыкастэрыі з Дзяржаўным сакратарыятам Святога Пасаду, які валодае выключнай кампетэнцыяй у пытаннях, што тычацца адносін з краінамі і іншымі суб’ектамі міжнароднага публічнага права.



Акрамя таго, яна павінна падтрымліваць цесныя сувязі з Папскай акадэміяй сацыяльных навук. У межах Дыкастэрыі будуць створаны камітэты: па справах дабрачыннасці, экалогіі, медыцынскіх работнікаў, якія будуць дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі нормамі.

Дыкастэрыя па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека таксама будзе мець паўнамоцтвы ў дачыненні да Caritas Internationalis і стварэння і забеспячэння дзейнасці міжнародных асацыяцый і дабрачынных фондаў, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Трэба нагадаць, што ў межах рэформы Рымскай курыі з 1 верасня 2016 г. працуе Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, якая замяніла сабой Папскія рады па справах свецкіх і па справах сям’і. Яе ўзначальвае кардынал Кэвін Джозэф Фарэл з ЗША. Місія ўстановы — пашыраць і рэалізоўвааць у асяроддзі Касцёла праекты, якія датычаць інстытута сужэнства і сям’і, апостальства свецкіх вернікаў і абароны жыцця.

З новага года таксама ватыканскія сродкі масавай камунікацыі перажываюць значныя змены. З 1 студзеня 2017 г. былі аб’яднаныя адміністрацыі Ватыканскага радыё і Ватыканскага тэлецэнтра. Гэтыя раней асобна існуючыя СМІ, падлягаючы ўпраўленню Сакратарыята па справах камунікацыі, стануць  часткай Рымскай курыі.

Рэформы, якія будуць праходзіць на працягу наступных трох гадоў, уключаць у сябе, акрамя Ватыканскага радыё і Ватыканскага тэлецэнтра, усе іншыя сродкі масавай камунікацыі Святога Пасаду.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.