Кіраўнік Папскай акадэміі жыцця: чалавеку толькі здаецца, што існуюць магчымасці разбурыць створанае Богам |
Рымская курыя |
09.02.2017 08:25 |
Старшыня Папскай акадэміі жыцця дадаў, што чалавеку толькі здаецца, што існуюць магчымасці разбурыць і сказіць створанае Богам. Перафразуючы выказванне англійскага філосафа Томаса Гобса, іерарх заўважыў, што сёння не столькі «чалавек чалавеку воўк», колькі «чалавек чалавеку бог». Арцыбіскуп Палья таксама ўказаў на вялікія магчымасці сучаснай навукі, якая ў стане прааналізаваць і разабраць на дробныя часткі кожны элемент чалавечага і нават біялагічнага жыцця, што адкрывае новыя і непрадказальныя гарызонты. Менавіта таму так важна сёння абнавіць асновы гуманнасці з усімі тымі, хто хоча ісці з намі агульным шляхам. Запавет, які развіваецца па-за сужэнствам і сям’ёй, як вынік адкрытасці для супольнасці з’яўляецца сродкам, які Касцёл павінен шукаць, каб падтрымліваць і ўмацоўваць яго. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |