Кардынал Шонбарн: разгляд сужэнскіх спраў патрабуе ўважлівага аналізу |
Рымская курыя |
24.02.2017 09:57 |
Форум, прысвечаны новым нормам у працэсе прызнання несапраўднасці сужэнства, арганізаваны Трыбуналам Рымскай Роты. Венскі кардынал, які быў адным з удзельнікаў Сіноду Біскупаў на тэму сям’і, працытаваў удзельнікам сустрэчы папу Францішка: «Кожнае сужэнства мае сваю гісторыю збаўлення». Кардынал Шонбарн указаў, што разгляд сужэнскіх спраў патрабуе ўважлівага аналізу не толькі з пункту гледжання права, але і паўнаты жыцця. Іерарх заахвочвае святароў «не ацэньваць разведзеных асобаў, а спрабаваць іх зразумець». У душпастырстве не павінна быць строгасці. У папскай адгартацыі святары заклікаюцца «фармаваць сумленні, а не замяняць іх», — адзначыў кардынал Шонбарн. Адначасова іерарх нагадаў, што пільным выклікам застаецца добрая падрыхтоўка маладых да заключэння сакрамэнту сужэнства. КАІ (VGr) |