Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамiлiя Мітрапаліта Кандрусевіча на заканчэнне канферэнцыi «Сям’я — супольнасць любовi і жыцця»
Мінскі касцёл святых Сымона i Алены, 20 верасня 2009 г.


Глыбокапаважаныя браты i сёстры!

1. Евангелле, якое мы толькi што пачулi, можа выклiкаць у нас дух супярэчнасці, а можа нават здзiўленне. Гэта асаблiва датычыць маладых людзей, якiя iмкнуцца да таго, каб быць першымi. Вельмi часта чалавекам кiруюць імкненні дасягнуць нешта большае. І гэта добра, бо гэта натуральная ўласцiвасць кожнага чалавека. Ужо ў школе мы iмкнёмся быць першымi, i гэта нам iмпануе. У жыццi мы жадаем дасягнуць высока пастаўленую мэту. Жадаем быць алiмпiйскiмі чэмпiёнамi ў пэўнай мэце.

Уявiм сабе, што мы знаходзiмся ў натоўпе людзей, побач з якім праходзiць Бог. Кожны з нас ажно б падскокваў, каб толькi Бог заўважвыў яго. Закхей, якi быў малога росту, нават палез на дрэва, каб толькi ўбачыць праходзячага Езуса, i каб Езус заўважыў яго.

Такая прырода чалавека. Яго імкненнi схіляюць яго да жадання быць першым. Менавiта першы атрымлiвае ўзнагароды i залатыя медалi, яго паказваюць па тэлебачанні, аб iм пiшуць часопiсы, ён — на старонках разнастайных сайтаў. Адсюль і iмкненне быць першым, прымадоннай цi прымабалерынай.

2. Езус жа кажа, што той, «калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою» (пар. Мк, 9, 35). Што азначаюць гэтыя словы? Цi Хрыстус не хоча, каб чалавек iмкнууся да высокай мэты? Вядома, што калi няма спаборнiцтва i вымаганняў, то няма i руху наперад. Калi спартсмен не будзе ўздымаць планку патрабаванняў усё вышэй i вышэй, ён нiколi не стане чэмпiёнам.

На пастаўленае вышэй пытанне трэба адказаць, што Хрыстус не забараняе быць першым. Наадварот, Ён, асаблiва ў духоўным сэнсе, заклiкае да гэтага, кажучы: «будзьце дасканалымi, як дасканалы Айцец ваш Нябесны» (пар. Мц 5, 48).

3. Дзеля таго, каб лепш зразумець словы Хрыста, трэба звярнуцца да навучання св. апостала Паўла. Ён кажа, што па стадыёне бягуць усе, але толькi адзiн выйграе вянок славы, якi, дарэчы, знiшчальны. Мы павiнны «бегчы» ў сваiм жыццi з мэтаю атрымаць незнiшчальны вянок святога цi святой (пар. 1 Кар 9. 24–25). Толькi адзiн становiцца пераможцам. Усе яго вiншуюць. У той жа час, iншыя перажываюць расчараванне. Пра iх маўчаць або гавораць мала.

Хрыстус хоча вярнуць устаноулены Стварыцелем парадак. Сучасны свет, які iмкнецца да поспеху любым коштам, вельмi часта коштам iншых, усё перавярнуў з ног на галаву. Езус жадае, каб мы былi першымi не коштам iншых, але працуючы дзеля iншых, служачы iм. Прыкладам можа быць бл. Мацi Тэрэза з Калькутты, якая падобна Езусу, які сказаў сам пра сябе, што прыйшоу дзеля таго, каб служыць, а не каб Яму служылi (пар. Мк 9, 35), служыла найбяднейшым з бедных. Колькі велiчы ў служэннi Мацi Тэрэзы.

4. На жаль, сучасны чалавек больш хоча панаваць, а не служыць. Фрыдрых Нiцшэ, iдэолаг фашызму, якi прапагандаваў iдэю суперчалавека, сказаў, што хрысцiянства заразiла свет ракам пакоры i служэння. Рак — гэта практычна невылечальная хвароба. Для Нiцшэ пакора, адмаўленне ад свайго я i служэнне iншым было ракам, бо супярэчыла яго планам стварэння супернацыi. Аднак у той жа час пакора, адмаўленне ад свайго я i служэнне блiжняму — гэта пазiтыўныя элементы нашай веры, якiх, на жаль, не хапае сучаснаму свету. На iх шляху як перашкода стаiць эгаiзм.

5. Гэтай св. Iмшой завяршаецца канферэнцыя «Сям’я — супольнасць любовi i жыцця». Увесь свет сёння гаворыць аб крызiсе сям’i. Развiтыя краiны перажываюць дэмаграфiчны спад. Расце колькасць разводаў. Кроў ненароджаных дзяцей льецца ў медыцынскiх кабiнетах i выканаўцамі гэтага з’яўляюцца ўрачы, якiя давалi прысягу Гiпакрата баранiць жыццё. Сексуальная разбэшчанасць моладзi становiцца нормай жыцця. Прапагандуецца так званы нябяспечны секс, сумеснае жыццё «на выпрабавальны тэрмін», а таксама жыццё мужчыны і жанчыны без афіцыйнага афармлення сужэнства. Амаральнае выкарыстанне дасягненняў гэнетыкi вядзе да штучнага апладнення i кланавання, і такім чынам чалавек узурпіруе сабе права Стварыцеля на новае жыццё. Пашыраецца практыка эўтаназii, галоўнай прычынай якой з’яўляецца эканамiчная прычына, бо здаровыя i маладыя людзi не жадаюць кармiць старых i хворых. Складваецца ўражанне, што яны зусім не думаюць аб сваёй старасці.

6. Чаму існуюць такiя праблемы? Што з’яўляецца iх прычынай? Адкуль іх крыніца? Эгаiзм i геданiзм запанаваў у свеце. Усе хочуць панаваць, а не служыць. Таксама i ў сям’i вырадзiўся дух супольнасцi, няма адказнасцi адно за аднаго, няма служэння. Кожны жыве сваiм жыццём, хоць сям’я павiнна быць супольнасцю любовi i жыцця. Замест гэтага пануе iндывiдуалiзм.
Члены сям’і амаль што не збіраюцца разам, а калi i збіраюцца, то вельмi рэдка i асабліва рэдка на малiтве. Сучасныя гiпермаркеты сталi месцам, дзе сем’i праводзяць суботу i нядзелю. Яны сталi сучаснымi неапаганскiмi храмамi.

Сiстэма харчавання, заснаваная на «фаст фудах», знiшчыла супольны сямейны стол, вакол якога, спажываючы ежу, збiраецца ўся сям’я, дзе абмяркоўваюцца розныя справы, дзе сям’я сапраўды адчувае сябе супольнасцю. А калi i збіраюцца сем’і за супольным сталом, то старабюцца хутка закончыць абед і разбегчыся па сваiх справах — iнтэрнэт, тэлевiзар, часопiсы i г. д.
 
Мы цешымся развiццю сучасных сродкаў камунiкацыi. Ужо рэдка сустрэнеш чалавека без мабiльнага тэлефона, які дапамагае таксама i бацькам даведацца, што робяць iх дзецi, дзе яны знаходзяцца. Аднак з iншага боку, мабiльны тэлефон адбiрае многа часу ў дзяцей на пустыя размовы i СМС-паведамленні, таксама iнтэрнэт вельмі часта спрыяе распаўсюджванню парнаграфii i iншых амаральных матэрыялаў.

Аднойчы ў аэрапорце я чакаў самалёт. Прыйшла сям’я — бацька, мацi, сын i дачка. У кожнага ў руках мабiльнiк. Яны паасобку вядуць размовы па тэлефонах, а памiж сабою не размаўляюць. Якая ж гэта супольнасць любовi?

7. Дзе шукаць выйсця? Адказ дае Езус у сённяшнiм Евангеллi: замест эгаiзму практыкаваць служэнне i, жывучы навучаннем Хрыста, змянiць паняцце аб сям’i.

Вялiкі Архiмед казаў: дайце мне пункт апоры i я перавярну зямлю. Каб перавярнуць i паставiць з галавы на ногi здэфармаванае паняцце сучаснай сям’i, нам таксама неабходны пункт апоры. Ім з’яўляецца Езус Хрыстус i Яго навучанне.

Архiмед адкрыў таксама закон, які з’яўляецца фундаментальным у мараплаваннi: цела, якое апускаецца ў ваду, выштурхоўваецца ўверх з сiлаю, роўнай вазе выцесненай вадкасці. Падобна i сям’я для вырашэння сучасных праблем павiнна акунуцца ў мора Божай ласкi, каб iмкнуцца ўверх, iмкнуцца да святасцi, i сапраўды стаць першай, гэта значыць галоўнай клеткай грамадства i супольнасцю любовi i жыцця. Амэн.
Адноўлена 22.09.2009 15:35
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі