Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ва ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай

Дарагія пілігрымы! Традыцыйна мы, як і нашыя продкі, прыходзім у Тракелі ў Дыяцэзіяльны марыйны санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў свята Адведзінаў св. Альжбеты. Мы прыбылі да Цябе, Маці Божая ў Тракельскім абразе, прыносячы малітвы і просьбы Божага народа Лідчыны, Навагрудчыны, Ашмяншчыны і ўсёй Гродзеншчыны. Прыбылі зблізку і здалёку, з розных куткоў нашай краіны і замежжа — з Літвы, Польшы, Расіі, Украіны і іншых краін, дзе вядомая цудадзейная моц абраза — у месца, якое Ты абрала тут, у Тракелях, каб выслухаць сваіх дзяцей.

Прыбываем да Цябе ў пілігрымцы, ахвяруючы многія дні пешай пілігрымкі, на аўто і іншых сродках перамяшчэння. Ахвяруем Табе цудоўны час — гэтую ноч — бо ўдзень многія цяжка працуюць, каб зарабіць цяжкаю працай на жыццё для сябе і сваёй сям’і. Прыносім Табе цяжкую працу тых, хто працуе фізічна і інтэлектуальна; тых, хто памнажае працай матэрыяльныя багацці краіны, і тых, хто працуе над памнажэннем духоўнага багацця народа, заснаваных на хрысціянскіх каштоўнасцях; тых, хто выхоўвае маладое пакаленне, і тых, хто яшчэ толькі пазнае свет, а таксама і людзей пажылога веку. Прыносім малітвы і надзеі нашых вернікаў: плач маці, якія змагаюцца з выхаваннем дзяцей, неспакой беспрацоўных і тых, хто атрымлівае малую заработную плату. Боль сумлення разведзеных сужэнцаў, цярпенні хворых, малітоўны і аскетычны высілак манаскіх супольнасцяў, гарачую малітву малітоўных груп, спартанскую паставу маладых, каб гэта ўсё скласці да Твайго падножжа. Адначасова хочам сёння Табе падзякаваць за апеку, абарону і ласкі, атрыманыя праз Тваё пасрэдніцтва.

Год веры прыпамінае нам гісторыю нашай веры, у якой пераплятаюцца святасць і грэшнасць. І калі святасць сведчыць аб укладзе, які ўнеслі мужчыны і жанчыны ва ўзрастанне супольнасці праз свой прыклад жыцця, то другі складнік — грэшнасць — павінен правакаваць нас да шчырай пакуты і навяртання, каб атрымаць прабачэнне ад Айца, які выходзіць насустрач.

Наш узор кіруем да Хрыста, «які з’яўляецца правадніком веры і яе ўдасканальвае» (Гэб 12.2). У ім запаўняецца ўсякае недамаганне і імкненне сэрца кожнага чалавека. Радасць любові, адказ на драмы цярпення і болю, моц прабачэння падчас прыніжэння і перамога жыццця над пустатой смерці — усё гэта знаходзіцца у таямніцы Яго Уцелаўлення, Яго як чалавека, дзяленне з намі чалавечай слабасцю, каб перамяніць яе моцай Уваскрасення. У Ім, які памёр і ўваскрос для нашага збаўлення, знаходзім поўныя святла прыклады веры, вызначаныя для нас дзве тысячы гадоў назад.

Праз веру Марыя прыняла словы анёла і паверыла ў Звеставанне, што стане Маці Бога ў паслушэнстве сваёй адданасці (Лук 1, 38). Наведваючы св. Альжбету, Яна ўзнесла сваю песню хвалы да Найвышэйшага за цуды, якія Ён учыніў. З радасцю і бояззю нарадзіла свайго першароднага, захоўваючы дзявоцтва (Лк 2,6-7). Давяраючы свайму абранніку Юзафу, уцякае ў Егіпет, каб выратаваць Яго перад пераследам Ірада (Мац 2,13-15). З той верай ішла за Панам аж да Галгофы (Ян 19,25-27). У веры трывала пасля Уваскрасення Хрыста і, захоўваючы ў сваім сэрцы ўсе ўспаміны (Лк 2,19,51 ), пераказала іх для дванаццаці сабраных у Вячэрніку, каб атрымаць Духа Святога (Дз 1,14. 2. 1-4).

Кіруючыся верай, апосталы пакінулі ўсё і пайшлі за Хрыстом (Мц 10, 28). Верылі ў словы, дзе абвяшчалася пра надыход Божага Валадарства, якое рэалізуецца ў Яго асобе (Лк 11,20). Былі ў лучнасці жыцця з Езусам, які навучаў іх, даючы ім новыя прадпісанні жыцця, праз якія іх пазнавалі пасля Яго смерці як Яго вучняў (Ян 13.34-35). Кіруючыся верай, пайшлі ў свет, выконваючы наказ — несці Евангелле ўсяму стварэнню (Мк 16.15) і без боязі ўсяму свету абвяшчалі радасць ўваскрасення, вернымі сведкамі якога яны сталі.

Кіруючыся верай, вучні стварылі першую супольнасць вакол апосталаў на малітве, Эўхарыстыі, даючы ў супольнае карыстанне тое, што мелі, каб прыйсці з дапамогай братам (Дз 2.42-47).

З-за веры мучанікі аддалі сваё жыццё, каб засведчыць аб праўдзе Евангелля, якая іх перамяніла і ўчыніла здольнымі дасягнуць найбольшага дару любові, прабачаючы сваім пераследавацелям.

Кіруючыся верай, мужчыны і жанчыны прысвяцілі сваё жыццё Хрысту, пакідаючы ўсё, каб жыць у прастаце евангельскай паслухмянасці, беднасці і чысціні — канкрэтных знаках чакання Пана, які не спазняецца. З прычыны веры многія хрысціяне прынялі рашэнне ў кірунку справядлівасці, каб зрабіць рэальнымі словы Пана, які прыбыў, каб абвяшчаць вызваленне з абмежаванняў і год ласкі для ўсіх (Лк 4,18-19).

Кіруючыся верай, на працягу стагоддзяў мужчыны і жанчыны ў кожным стагоддзі, імёны якіх вядамыя ў Кнізе жыцця (Ап 7.9,13,8), вызнавалі прыгажосць дарогі да Езуса там, дзе іх заклікаў, каб даць хрысціянскае сведчанне; у сям’і, прафесійнай дзейнасці, у грамадстве, у выкананні харызматаў і служэнні, да якога былі пакліканы.

Верай жывём і мы, распазнаючы Пана Езуса, прысутнага ў нашым жыцці і гісторыі.

W modlitwie wyrażamy dziś wdziecznośc Bogu za to miejsce, za tę świątynię,  za ten Obraz koronowany Papieskimi koronami, gdzie tyle łask wierni otrzymywali i otrzymuja,  gdzie Maryja uczy nas wiary świętej.

W tradycji koscielnej utarło się przekonanie, że Św. Łukasz Ewangelista oprócz swej profesji lekarza trudnił się  także malowaniem. Choć to przswiadczenie chrześcian nie ma poparcia w Biblii, to jednak niektórzy teologowie przekonani że Łukasz określa się malarzem z tego powodu, że na kartach swojego dzieła przepieknie namalowal wizerunek  Najświetrzej Maryi Panny. Jedna ze scen Łukaszowej ikony przedstawiajacej życie Maryi zawiera fragment z dzisiejszej Ewangelii. Maryja wybiera się na spotkanie z pospiechem, który oddaje stan ducha człowieka pragnacego zweryfikować slowo Boże. Niedawno dowiedziała się że ma zostać matką Mesjasza. Łukasz ukazuje wizytę nie tylko jak spotkanie dwuch matek, ale jak spotkanie Jezusa z jego pprzednikiem, Janem Chrzcicielem.

Dostrzec możemy pewne postawy Maryi które nigdy w chrześcianskim życiu nie tracą na aktualności. Maryja jest tą ktora uwaznie słucha Słowa Bożego , jako Ta która służy i jako Ta życie której było przesycone modlitwą.Maryja słucha słowa Bożego.  Opowiadanie o nawiedzeniu Elżbiety przez Matkę Pana kończy pierwsze błogosławieństwo, zapisanej na kartach Łukaszowej Ewangelii, jest to pochwała zawierzenia Bożej Obietnicy przez Maryję – błogosławiona jesteś która uwierzyłaś że spełnią się slowapowiedziane Ci od Pana (1,45). Wiara w spełnienie Słowa Bożego zakładajego wcześniejsze usłyszenie.

To miało miejsce w scenie Zwiastowania  – Maryja usłyszała Boże wezwanie,  na które odpowiedziała pokornym  fiat. Jej zgoda na przyjęcie woli Bożej  i wyznaczonej Jej roli w Bożym planie zbawienia do końca czasów pozostanie dla ludzi wierzących przykładem tego, jak należy słuchać Boga.

Бог і надалей прамаўляе да людзей так, як прамовіў да Марыі. І робіць гэта Ён рознымі спосабамі. Кожны раз, калі ў Касцёле чытаюць Біблію, сам Пан кіруе да нас сваё слова. Прамаўляе да нас праз настаўніцкі аўтарытэт Касцёла. Да нас Бог звяртаецца падчас асабістай малітвы, як гэта было ў жыцці многіх святых і благаслаўлёных. Яны былі здольнымі распазнаць Божую волю ў жыцці, заглыбленыя ў разважанні і кантэмпляцыю. Іншым спосабам звароту да нас можа быць зварот праз іншых асобаў, асабліва тых, хто імкнецца да святасці, пазбягаючы граху і маючы імкненне жыць паводле веры.

Бог можа дзейнічаць з дапамогай розных людзей – кожнага з нас – каб мы былі прыладай да евангелізацыі ў Яго руках. Таму Марыя для нас узор таго, як трэба слухаць Божае слова. Марыя з’яўляецца ўзорам служэння.

Ta służba jest wyrażona w podwójnym aspekcie. – Służby Bogu i ludziom. Przy zwiastowaniu Maryja sama siebie okresliła jak służebnica Pańska, co powtarza przed chwilą Magnifiacat chwaląć Boga iż wejrzał na uniżenie służebnicy. Postawa slużebna ujawnia się także podczas ofiarowania w swiatyni – Maryja zachowuje Boże prawo, składa przepisane nim ofiary. Równiez nawiedzenie Elżbiety które czcimy w dzisiejszym święcie jest wyrazem służby wobec krewnej. Duch służby który ożywiał Maryję  winien towarzyszyc każdemu wierzącemu w Chrystusie, który przyszedł  „nie po to aby Mu służono, lecz aby służyć i dać swoje zycie na okup za wielu”(Mt 20, 28). Słuzba drugiemu nalezy integralnie do misji Koscioła. Nalezy wychodzić każdemu z potrzebą zwłaszcza słabemu i bezbronnemu.

Марыя стаіць на варце нашай веры.

Дарагія пілігрымы, трэба і нам таксама знаходзіцца на варце нашай веры. Гэтая каштоўнасць, аднак, знаходзіцца пад пагрозай у сучасным свеце. Ёй пагражае антырэлігійная і антыкаталіцкая культура, якая нахабна ўлазіць у нашыя дамы. Трэба сцерагчы гэты скарб, які з’яўляецца дарам ласкі, які мы носім у кволых пачынаннях. Хрыстус на старонках Евангелля патрабуе ад нас веры – бо без веры немагчыма падабацца Богу. «Чаму вы засумняваліся ў  веры?» — пытаеццца ў сваіх вучняў. Гэта перамога, якая перамагае свет – вера ваша — як скажа ў іншым месцы. А як ідуць справы з маёй верай? Ці яна моцная, ці бязмежная, ці поўная даверу? Ці здольныя мы верыць у цяжкія хвіліны, у хвіліны цярпення? Тады, калі Бог забраў блізкую асобу, калі ўсё супраць мяне. Ці магу ў такія хвіліны сказаць за св. Пятром – Пане, куды ж пойдзем, Ты маеш словы жыцця вечнага?

У гэтым цудатворным абразе Марыя была і ёсць вартаўніком нашай веры, веры як простага народа, так і інтэлігенцыі, дзяцей, моладзі, працаўнікоў розных галін прамысловасці і дзяржаўнай адміністрацыі, тых, хто нясе сваё служэнне у грамадстве, у войску, службе парадку, медыцыне, ахове межаў і дзяржаўных інтарэсаў у эканоміцы, студэнтаў, выкладчыкаў, выхавацеляў. Яна, як выхаваўца веры, ідзе праз доўгія гады гісторыі нашай зямлі. Як Маці Касцёла, беражэ веру нашага народа перад маральным рэлятывізмам, перад размыццём праўдаў веры сіламі, варожымі Касцёлу і Яе Сыну, праз змяншэнне веры па прычыне надмернага спажывальніцтва і асобы геданістычнай — накіраванай толькі на здабыццё прыемнасці,  таксама і праз некаторых дзяцей Касцёла. Трэба зразумець, што ні дабрабыт, ні тэхналагічны прагрэс не прынясуць збаўлення чалавеку. Толькі Бог можа даць збаўленне. Мы павінны ў гэтую праўду моцна паверыць.

Jan XXIII pouczał że wiara jest najwznioslejszym z darów – większym nawet  niz samo życie – ponieważ  przez nią zostajemy zjednoczeni ze Stworzycielem i dawcą  zycia.  Św. Bernard mówił  - że sprawiedliwość jest wielkim i wybornym dzielem, wstrzemięzliwośc znamienitą cnotą,  troskliwa litosć dla ubogich rownież jest chwalebna i pożyteczna,  zlączona zaś z nimi skromność zawsze nadobna i święta. Lecz ponad te wszystkie cnoty bardziej się wznosi swym przywilejem i bardziej jasnieje palma mocnej wiary.

My tu odczuwamy bardzo mocny zwiazek ludu Bożego z Maryją. Stwierdzamy jak byli mocni nasi przodkowie duchowością Maryjną. Nie jeden poeta swe najpiękniejsze strofy poswięcał Matce Najswiętszej i jej roli w historii Kościoła. Slowacki  pisał – Wolnego ludu spiew zanieś przed Boga tron Bogarodzico, Dziewico! Słchaj nas Matko Boża . Maria Konopnicka słowa ufnosci zmiesciła w tych strofach - Nigdy Ja ciebie ludu nie rzuciła.  Nigdym ci Mego nie odjęła lica. Ja – po dawnemu – moc twoja i siła! Bogarodzica!  Z pielgrzymami powtarzamy głęboką w treść ufną modlitwę przodków do MB – O przesliczny obrazie! Na miejscu takowym, Kto przyjdzie utrapionym, wnet sie staje zdrowym. Utrapieni i chorzy bedą uzdrowieni, Za przyczyną tej Panny od Syna zbawieni.

Matko Boża Trokielska! Strażniczko wiary! Z bezgraniczną ufnoścą  zwracamy sie dzisiaj do Ciebie i mówimy: chcemy być królestwem Twego Syna i Twoim.  Chcemy byc wierni krzyżowi, Ewangelii i Kosciolowi.  Chcemy strzec wiary w naszych rodzinach, chcemy według naszej wiary żyć.

Адноўлена 13.07.2013 15:31
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі